Разумны Paint і першы палёт на экапаліве — #IxНоравы
Кароткі агляд міжнародных навін
Праграма Paint ад Microsoft цяпер будзе маляваць за вас. У Фінляндыі ліквідуюць расійсую амбасаду. Адбыўся першы палёт на экапаліве. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
Paint са штучным інтэлектам
Кампанія Microsoft абвясціла пра запуск функцыі Cocreator для Paint у Windows 11. Графічны рэдактар стаў разумнейшы — ён можа зрабіць усю працу за вас!
З дапамогай гэтага новаўвядзення можна ствараць выявы па тэкставым запыце. Функцыянал генерацыі выяваў у Paint нічым не адрозніваецца ад Bing Image Creator і DALL-E у ChatGPT Plus, якія таксама працуюць на базе DALL-E 3.
Каб выкарыстоўваць гэтую функцыю, неабходна адкрыць пусты дакумент Paint, націснуць на кнопку Cocreator у правай частцы панелі наладак і напісаць словамі тое, што вы хочаце стварыць. Малюнкі атрымліваюцца добрымі. Таксама пры жаданні можна абраць адзін з даступных стыляў.
Для пачаткоўцаў у галіне генератыўных нейрасетак Microsoft падрыхтавала паэтапную інструкцыі па генерацыі малюнкаў у Paint.
Microsoft узялася за актыўнае развіццё Paint — з апошнім апдэйтам кампанія не толькі навучыла стандартны графічны рэдактар ствараць карцінкі па тэкставым апісанні, але і дадала папулярную функцыю для выдалення фону і слаёў у выявах.
У адрозненне ад Photoshop, графічны рэдактар Windows бясплатны, то-бок не патрабуе дарагіх падпісак. Але пакуль гэта функцыя даступная ў бэта-версіі Windows 11.
У Фінляндыі ліквідуюць расійскую амбасаду, але ёсць нюанс
Улады фінскага горада Турку выкупяць былы будынак расійскай генамбасады, а потым знясуць яго. Рашэнне аднагалосна прыняла гарадская рада.
Вядома, што муніцыпалітэт горада заплаціць 1,6 мільёна еўра за зямельны ўчастак плошчай 3500 квадратных метраў, на якім у 1974 годзе быў узведзены будынак плошчай 2000 квадратных метраў. На яго месцы узвядуць новы будынак, як мяркуецца — дзіцячы садок.
Папярэдне гарадскія службы павінныя ачысціць глебу ўчастка, бо ў пачатку 1900-х гадоў на гэтым месцы былі ліцейны і цынкавы заводы.
Паведамляецца, што рашэнне пра набыццё будуць выконваць незалежна ад яго юрыдычнай сілы: улады не будуць чакаць разгляду магчымых абскарджанняў.
Варта адзначыць, што закрыццё расійскага консульства ў Турку ўлады Фінляндыі анансавалі яшчэ ў ліпені 2023 года. Такія дзеянні былі адказам на высылку дзевяці фінскіх дыпламатаў з РФ і закрыццё генамбасады ў Санкт-Пецярбургу.
Фінскае генконсульства дапрацавала да 30 верасня, пасля чаго ўлады скасавалі дамову арэнды. Яго функцыі перадалі расійскай амбасадзе ў Хельсінкі, а сам будынак, які ўзводзіўся яшчэ для савецкай дыпмісіі, пасля ад'езду дыпламатаў старанна праверылі з удзелам паліцыі.
Першы палёт на экапаліве!
Boeing 787 Dreamliner брытанскай авіякампаніі Virgin Atlantic у аўторак здзейсніў першы трансатлантычны пералёт з Лондана ў Нью-Ёрк на экалагічным авіяцыйным паліве (SAF).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.