Разведка ЗША: Сепаратысты збілі малайзійскі Боінг "памылкова"
Кіраўніцтва амерыканскіх спецслужбаў не бачыць сведчанняў прамога ўдзелу Расіі ў катастрофе малайзійскага самалёта Boeing 777 пад Данецкам.
ЗША не мае звестак пра тое, хто менавіта запусціў снарад. Але найбольш верагоднае тлумачэнне падзеяў — што ракету памылкова запусцілі сепаратысты. Пра гэта заявілі высокапастаўленыя прадстаўнікі разведслужбаў на брыфінгу ў аўторак, перадае ВВС.
Па звестках удзельнікаў брыфінгу, самалёт, верагодна, быў збіты ракетай класа "зямля-паветра" з зенітна-ракетнага комплексу "Бук". Па словах прадстаўнікоў спецслужбаў, Расія працягвае пастаўляць сепаратыстам зброю, у тым ліку танкі і ракеты.
Сепаратысты адмаўляюць дачыненне да крушэння самалёта. Па іх словах, яго збіла ўкраінскае войска.
Фота — AFP/Getty Images