Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам пройдзе ў панядзелак у Белдзяржфілармоніі
Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамляе БЕЛТА. Там пройдзе грамадзянская паніхіда, час мерапрыемства ўдакладняецца.
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў выказаў спачуванні сям'і, родным і блізкім Аляксандра Ціхановіча.
Творчая дзейнасць Ціхановіча была звязана з ансамблямі “Песняры”, гуртом “Мінск”, які граў джаз рок-рок, а затым — са славутым ансамблем “Верасы”, які быў папулярным ва ўсім Савецкім Саюзе. Ціхановіч і яго жонка Ядвіга Паплаўская сталі на доўгі час візітоўкай гэтага калектыва.
У 1989 годзе яны разам стварылі свой Тэатр песні і творчую студыю пры ім, праз якую прайшлі многія айчынныя выканаўцы.
З 2006 па 2009 год Ціхановіч ачольваў тэлевізійны музычны праект “Еўрафэст” і нацыянальны адбор на конкурс “Еўрабачанне”.
Аляксандру Ціхановічу было 64 гады. У апошні год ён цяжка хварэў.