Рэальны заробак у кастрычніку знізіўся ў большасці раёнаў Віцебскай вобласці

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / Onliner

У кастрычніку ў пераважнай большасці раёнаў Віцебскай вобласці рэальны заробак панізіўся ў параўнанні з вераснем. Як адзначаюць "Народныя навіны Віцебска", зніжэнне заробкаў зафіксаванае ў 17 раёнах вобласці.

Вырас рэальны заробак толькі ў Гарадоцкім, Аршанскім, Пастаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах, а таксама ў самім Віцебску і Наваполацку. Найбольшы рост заробкаў заўважаны ў Наваполацку — 4,1%.

Антылідарства ў гэтай сферы трымае Дубровенскі раён: там у кастрычніку рэальныя заробкі былі ніжэйшымі за вераснёўскія на 9,7%. У тройку антылідараў уваходзяць таксама Чацшніцкі (-7,4%) і Шумілінскі (-5,2%) раёны. У іншых раёнах зніжэнне заробкаў не перавышала 5%, хаця ў шэрагу выпадкаў вагалася паміж 4% і 5%.

Пры гэтым агулам па Віцебскай вобласці ў кастрычніку рэальныя заробкі работнікаў у параўнанні з вераснем выраслі на 0,8% (у Беларусі рост склаў 1,6%). У параўнанні з пачаткам года яны павялічыліся на 2,4%, а за год — на 13,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі