Жывёлаводу з Брагінскага раёна за месяц не налічылі і 800 рублёў

Цяляты на ферме (ілюстрацыйнае фота)

Цяляты на ферме (ілюстрацыйнае фота) / молочнаяферма.рф

Жывёлавод з Брагінскага раёна паказала разліковік — за месяц ёй не налічылі і 800 рублёў. І гэта прытым, што яна адпрацавала 27 дзён.

Вольга Цалуйка выхожвае цялятак на сяльгаспрадпрыемстве "Маложынскі". На яе папячэнні ад 60 да 80 каровак і бычкоў, за якімі трэба даглядаць. "Можа, гэта ў мяне адной такі заробак?!" — здзіўляецца жанчына.

Цікава, што 3,5 гады таму яна таксама паказвала падпісчыкам свой разліковік. За 30 дзён, адпрацаваных у сакавіку 2021 года, ёй налічылі 423 рублі.

Сярэдні заробак у беларускай сельскай гаспадарцы — 1772,9 рубля. Гэта даныя Белстата, які падрыхтаваў статыстычны агляд да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.

Жывёлаводу з Брагінскага раёна за месяц не налічылі і 800 рублёў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі