Realpolitik: чаму Захад не спяшаецца з пастаўкамі зброі — стрым з Фрыдманам
Кіраўніцтва краін ЕС шмат кажа пра падтрымку Украіны ў яе вайне з расійскімі акупантамі. І не толькі выказвае “глыбокую заклапочанасць”, але і гаворыць пра пастаўкі зброі. І абараняльная зброя кшталту артылерыі і розных “джавелінаў” сапраўды пастаўляецца. Але з’явілася інфармацыя, што пастаўляць танкі і самалёты заходняй вытворчасці краіны ЕС не будуць. А будуць па-ранейшаму спрабаваць угаварыць Пуціна адумацца і скончыць вайну.
Ці сапраўды існуе сакрэтная дамоўленасць аб адмове пастаўляць пэўныя ўзбраенні ва Украіну? Расійскія грошы ці ўласныя ілюзіі штурхаюць заходніх палітыкаў на шлях “дапамогі Пуціну ў захаванні твару”? Якое месца ў гэтых гульнях займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.