Рэцэпты на лекі ў Беларусі змогуць выпісваць медсёстры

Медсёстры не змогуць выпісаць рэцэпты на льготныя ці бясплатныя прэпараты

Медсёстры не змогуць выпісаць рэцэпты на льготныя ці бясплатныя прэпараты / pixabay.com

Рэцэпты на частку лекаў у Беларусі змогуць выпісваць медсёстры ў паліклініках. Гэта прадугледжваецца зменамі ў пастанову Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Медсёстры не змогуць выпісаць рэцэпты на льготныя ці бясплатныя прэпараты, а таксама на лекі з наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі. Па такія рэцэпты трэба будзе па-ранейшаму звяртацца да доктара. Сваякам у большасці выпадкаў рэцэпт не аддадуць. Без агляду і пастаноўкі дыягназу рэцэпты выпісваць не будуць, а значыць, пацыент павінен будзе прыйсці па яго сам. Але і тут ёсць выключэнне — родныя змогуць атрымаць рэцэпт, калі прэпарат выпісваецца для пацыента, які мае патрэбу ў паліятыўнай медыцынскай дапамозе, а таксама для пацыента з хранічнымі захворваннямі ў перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі