Рэчыцкі ваенкамат склаў 200 пратаколаў на "ўхілістаў" ад войска

Рэчыцкі ваенкамат склаў 200 пратаколаў на "ўхілістаў" ад войска

Колькасць "ухілістаў" ад войска ў Рэчыцкім раёне ідзе на сотні. Пра гэта начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Уладзімір Восіпаў распавёў мясцовай газеце "Дняпровец".

За час восеньскага прызыву 2017 года ў Рэчыцкім раёне было складзена 200 адміністрацыйных пратаколаў на "ўхілістаў". 18 чалавек на цяперашні час знаходзяцца ў вышуку — ім пагражае адказнасць аж да крымінальнай.

Матэрыялы на восем чалавек перададзеныя ў пракуратуру Рэчыцкага раёна. Тры з іх ужо асуджаныя, матэрыялы на аднаго прызыўніка знаходзяцца на разглядзе ў судзе. 

Дарэчы, пасля пагашэння судзімасці гэтым хлопцам усё адно давядзецца ісці ў войска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі