Рэдактара інтэрнэт-партала з Оршы аб'явілі ў вышук
Рэдактара інтэрнэт-партала Orsha.еu Ігара Казмерчака ў Беларусі аб'явілі ў вышук. "Цяпер я, аказваецца, "скрылся от следствия" і такі страшны злачынца, што арыенціроўка на мяне пайшла па ўсім горадзе", — піша ён у Facebook і ілюструе допіс здымкам са стэндам "Іх шукае міліцыя".
Казмерчак не выключае, што яго шукаюць з-за "абразу Лукашэнкі", хаця ён не ведае, чым яго абразіў.
Ігара Казмерчака затрымлівалі летам мінулага года, ён праходзіў падазраваным па крымінальнай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.