Рэклама наркотыкаў паставіла рэкорд: прайшоў месяц, а малюнкі не зафарбоўваюць

Рэклама наркотыкаў у раёне ст. метро "Міхалова"
Рэклама наркотыкаў у раёне ст. метро "Міхалова"

Месяц таму мы пісалі, што трафарэтчыкі змалявалі рэкламай наркотыкаў раён вакол станцыі метро "Міхалова" ў Мінску. У дзень выхаду артыкула з Еўрарадыё звязаўся супрацоўнік адміністрацыі Маскоўска раёну. У той жа дзень надпісы пачалі зафарбоўваць.

Зафарбаваць усе малюнкі камунальнікі не змаглі да гэтага часу. Насупраць гандлёвага цэнтра на скрыжаванні вуліцы Алібегава і праспекта газеты "Звязда" рэклама тэлеграм-канала з прапановай працы наркакур'ера захавалася на газетным кіёску. Кожны дзень яе бачаць людзі, якія выходзяць з размешчанай не ў самым багатым раёне крамы.

Реклама наркотиков поставила рекорд: прошёл месяц, а рисунки не закрашивают

У 120 метрах ад уваходу на станцыю метро "Міхалова", на скрыжаванні вуліц Льва Сапегі і Гурскага, знаходзіцца трансфарматар. Прапанова аб працы ў "Тэлеграме" ужо месяц красуецца і там. Насупраць трансфарматара грамадскі транспарт спыняецца на чырвонае святло. Надпіс выдатна бачны пасажырам з акон аўтобусаў і тралейбусаў. Напрыклад, 53-га тралейбуса, чый маршрут — самы доўгі ў Мінску.

Реклама наркотиков поставила рекорд: прошёл месяц, а рисунки не закрашивают

Еўрарадыё высветліла, што, да прыкладу, за розныя слупы ў Мінску адказваюць розныя арганізацыі. Асвятляльнымі мачтамі распараджаецца "Мінгарсвятло", а слупамі з тралейбуснымі лініямі — "Мінсктранс". Абедзве гэтыя арганізацыі зафарбоўвалі рэкламу тэлеграм-канала з наркотыкамі. Але ні "Мінгарсвятло", ні "Мінсктранс" не адказваюць за газетны кіёск і трансфарматар — можа быць, таму рэклама, нанесеная там, і паставіла рэкорды?

Ёсць і іншыя прыклады. На адлегласці ў 150 метраў ад прыпынку на вуліцы Алібегава знаходзяцца школы №145 і №67. Надпісы на прыпынку зацерлі, але змест аб'яў па-ранейшаму можна ўбачыць. Зоркі старшакласнік можа ў два клікі знайсці хуткую падпрацоўку, якая будзе каштаваць яму некалькіх гадоў турмы.

Реклама наркотиков поставила рекорд: прошёл месяц, а рисунки не закрашивают

Праз два тыдні пасля выхаду нашага артыкула міліцыя вылічыла і затрымала дваіх хлопцаў, якія пэцкалі слупы і прыпынкі незаконнай рэкламай. А вось акаўнт і бот, якія прапануюць працу ў "Тэлеграме", актыўныя да гэтага часу.

Реклама наркотиков поставила рекорд: прошёл месяц, а рисунки не закрашивают

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі