Рэкордная за год колькасць нерэгулярных мігрантаў спрабавала трапіць у Польшчу

Польска-беларуская мяжа / Straż Graniczna

Польска-беларуская мяжа / Straż Graniczna

Больш за 290 нерэгулярных мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэта рэкордная колькасць спробаў перасячэння польска-беларускай мяжы ў абыход законных працэдур сёлета.

Польскія памежнікі паведамляюць, што шэсць чалавек спрабавалі на пантоне пераправіцца праз раку, але ўбачыўшы польскія патрулі, яны вярнуліся ў Беларусь.

Краіны ЕС занепакоеныя тым, што разам з нерэгулярнымі мігрантамі на тэрыторыю суседніх з Беларуссю краін могуць паспрабаваць трапіць вагнераўцы. Напярэдадні Польшча заявіла, што ў выпадку "сур'ёзных індыцэнтаў" з удзелам ПВК на мяжы Беларусь акажацца ў поўнай ізаляцыі.

Кансалідаванае рашэнне пра закрыццё межаў у такім выпадку прымуць Літва, Латвія і Польшча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі