Рэктар БДУ: Ствараць у Беларусі нацыянальны універсітэт няма патрэбы

У Беларусі няма патрэбы ствараць новы універсітэт, які б узяў на сябе функцыю нацыянальнага. Такое меркаванне ў гутарцы з агенцтвам БелаПАН выказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Абламейка.

Па яго словах, БДУ, як вядучая вышэйшая навучальная ўстанова краіны, выдатна спраўляецца з роляй нацыянальнага ўніверсітэта. "Мы выконваем тыя ж функцыі, што і вядучыя ВНУ нашых суседзяў — Маскоўскі і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўныя ўніверсітэты, хоць слова "нацыянальны" ў іх назвах няма, акрамя Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, але такі статус маецца на ўвазе", — адзначыў рэктар.

Абламейка звяртае ўвагу, што стварэнне новага ўніверсітэта патрабуе шмат часу і высілкаў. Акрамя таго, важным пытаннем з'яўляецца выкладчыцкі склад.

Нагадаем, што пытанне нацыянальнага ўніверсітэту зноў стала актыўна абмяркоўвацца пасля таго, як рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта стаў амерыканец Дэвід Полік. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі пасля гэтага заявілі, што Беларусі неабходны новы нацыянальны ўніверсітэт.

Фота — websmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі