Рэктара Сельгасакадэміі ў Горках асудзілі на тры гады з адтэрміноўкай

Рэктара Сельгасакадэміі ў Горках асудзілі на тры гады з адтэрміноўкай

Суд Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці 12 чэрвеня вынес прысуд рэктару Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Яго прызналі вінаватым у карупцыйным злачынстве — злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. 

Як паведамляе прэс-служба суда, рэктар асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, аштрафаваны на 7350 рублёў (300 базавых велічыняў) і на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. Выкананне пазбаўлення волі адтэрмінаванае на 2 гады.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

На сайце сельгасакадэміі рэктарам пазначаны доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Павел Саскевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі