Рэнан Брэсан стаў грамадзянінам Беларусі

Лепшы бамбардзір і паўабаронца чэмпіянату краіны зможа выступаць за зборную Беларусі.
Бразільскі паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан стаў грамадзянінам Беларусі. Пра гэта на святочнай цырымоніі закрыцця футбольнага сезона паведаміў старшыня Федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас.

Па яго словах, загад аб выдачы беларускага пашпарта бразільцу падпісаў сёння кіраўнік краіны. Рэнан Брэсан таксама стаў лепшым бамбардзірам і лепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.

Аднаклубнікі “новага беларуса” таксама вызначыліся ў шэрагу намінацый. Сяргей Верамко стаў лепшым варатаром, лепшым абаронцам Федэрацыя назвала Аляксандра Юрэвіча, Віталь Радзівонаў – лепшы нападаючы, а настаўнік каманды Віктар Ганчарэнка быў прызнаны лепшым трэнерам краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі