Рэпер СіРОП рыхтуе анлайн-шоу, дзе прэзентуе альбом "Страшила"
Рэпер СіРОП / Еўрарадыё
22 красавіка ў 20:00 рэпер Аляксей СіРОП Загорын прадставіць свой дэбютны альбом "Страшила" ў фармаце анлайн-шоу. Лонгплэй выйшаў у сакавіку, але канцэртная прэзентацыя пласцінкі адмянілася з-за пандэміі каранавіруса. СіРОП вырашыў далучыцца да моднай сёння практыкі і паказаць альбом анлайн.
У LP увайшло 16 трэкаў. 47-гадовы "рэпер-рэцыдывіст", які правёў за кратамі 17 гадоў, не замыкаецца на турэмнай тэматыцы: тут і вясёлыя гісторыі, і размовы за жыццё, і філасофскія прыпавесці.
Разам з СіРопам на сцэну выйдуць бас-гітарыст Гена Лаўнік і барабаншчык Арцём Залескі ("Серебряная Свадьба", "Кассиопея"). Таксама ў вялікім паўтарагадзінным канцэрце з'явяцца саксафаніст Павел Аракелян, рэперы Фаліянт МС і Krongul Пракляты.
Арганізатары івэнта — Мінскі прадакшн LIVESPOT — абяцаюць крутое святло, магутны гук, мультыкамерную здымку і прафесійную трансляцыю канцэрта, а паглядзець яго можна будзе з любой кропкі планеты на YouTube-канале ці ВК-старонцы СіРопа.
Альбом "Страшила" на лічбавых пляцоўках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.