СіРОП — "Все в мастях": прэм'ера кліпа на Еўрарадыё
20 верасня гангста-рэпер СіРОП прэзентуе на Еўрарадыё кліп "Все в мастях". Ролік здымалі у Мінску ў самой сярэдзіне лета. Ва ўсіх "акцёраў" была "асаблівая прыкмета": хоць бы адна татуіроўка. Песня "Все в мастях" — аўтабіяграфічная. СіРОП напісаў яе падчас апошняй адседкі.
Наогул, упершыню за апошнія 20 гадоў музыка цэлы год пратрымаўся на волі. Здымкі былі прымеркаваны менавіта да гэтай падзеі.
Мантаж кліпа заняў два месяцы, і вось што атрымалася:
Пра што гэтая песня?
"Гэта рэакцыя чалавека, які ўпершыню пераступіў парог турмы: жалезныя дзверы зачыніліся за спінай, на цябе абвальваецца лавіна незразумелых слоў, падзей, — расказвае СіРОП. — У кожным калектыве з часам выпрацоўваецца свая адмысловая мова, і ў гэтым сэнсе зона, турага — цэлы кантынент са сваімі законамі, інфраструктурай, іерархіяй і, вядома, маўленнем.
Калі мяне судзілі апошні раз, то пасля суда па памылцы змясцілі ў камеру агульнага рэжыму — "закінулі ў хату да першаходаў на кілбасную перасылку". І вось там, размаўляючы з мясцовым сматрашчым, я вельмі яскрава ўявіў, што адчувае чалавек, які літаральна дзень-два таму калупаўся ў носе на прыпынку і нават уявіць не мог такога развіцця падзей..."
Што далей?
Разам з выхадам кліпа ў СіРОПа пачаўся збор сродкаў на выпуск альбома. Для краўд-кампаніі гангста-рэпер і яго "саўдзельнік" Гена Лаўнік нарабілі рэчаў па "турэмнай тэхналогіі": нарды і шахматы з хлеба, ружанец з пацерак у выглядзе чэрапаў, вось гэта ўсё. На запіс трэба 200 тысяч расійскіх рублёў (каля $3 тысяч).