Рэпер Сярога папрасіў украінскае грамадзянства: Украіна для мяне — гэта свабода

Рэпер Сярога папрасіў украінскае грамадзянства: Украіна для мяне — гэта свабода

Беларускі рэпер Сярога (Сяргей Пархоменка) папрасіў украінскае грамадзянства, піша інфармацыйнае агенцтва РБК.

Ва Украіне Сярога ўдзельнічаў ва ўкраінскім шоу "Танцы з зоркамі". Іх дуэт з Адэлінай Дэлі набраў найменш за ўсё балаў у суддзяў і гледачоў, таму дуэт пакінуў шоу. На конкурсе яны выконвалі пасадобль пад украінскую народную песню "Ой, не ходи, Грицю".

У дзённіку выпуску Пархоменка і паведаміў, што хацеў бы атрымаць грамадзянства Украіны.

"Я нядаўна прыняў рашэнне атрымаць украінскі пашпарт. Украіна для мяне — гэта свабода. Я хачу быць тут, сярод гэтых людзей. Украіна — гэта мая зямля, мне тут добра", — заявіў ураджэнец Гомеля.

Пархоменка павдкрэсліў, што менавіта ва Украіне сустрэў жанчыну, якая падарыла яму двух сыноў — Марка і Платона.

Дарэчы, нядаўна рэпер стаў студэнтам Харкаўскага нацыянальнага аэракасмічнага універсітэта. 13 жніўня ён падаў дакументы на факультэт самалётабудавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі