"100 чорных дзён для Беларусі"
Пад такой назвай прайшла вулічная акцыя ў цэнтры Варшавы. Мінакам, якія шпацыравалі ў самым турыстычным месцы горада, распавялі пра сітуацыю ў Беларусі.
Звычайна пасля 100 дзён кіравання новага прэзідэнта ў краіне падводзяцца першасныя вынікі яго кіравання. У Беларусі вынік адзін - рэпрэсіі і пераслед палітычных і грамадзянскіх актывістаў. Менавіта таму ў гэты сумны "юбілей" Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю вырашыла прадэманстраваць у Варшаве гараджанам і гасцям горада страшныя кадры з вечару пасля выбараў 19 снежня 2010 ў Беларусі.