12 беларускіх празаікаў намінаваныя на прэмію Ежы Гедройца
Прэмія будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2011 годзе на беларускай мове.
У спіс ўвайшлі Уладзіслаў Ахроменка, Альгерд Бахарэвіч, Лявон Вольскі, Віктар Карамазаў і іншыя.
Заснавальнікамі прэміі Гедройца з’яўляюцца амбасада Рэспублікі Польшча, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. На пачатку лютага будзе абвешчаны шорт-ліст. Ушанаванне ляўрэата адбудзецца 3 сакавіка ў Міжнародны дзень пісьменніка, паведамляе “Радыё Свабода”.