12-гадовую дзяўчынку аўто збіла за 30 метраў ад школы
Здарэнне адбылося ў Калінкавічах на Гомельшчыне.
12-гадовая Наста Краўчэня ішла са школы. Дзяўчынка пераходзіла вуліцу па пешаходным пераходзе на зялёнае святло, калі яе збіў аўтамабіль. Школьная дворніца кажа, што кіроўца нават не спрабаваў прадухіліць трагедыю: ён знёс дзяўчынку так, што яна некалькі метраў праляцела. Толькі цудам не пацярпелі іншыя пешаходы.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, Наста — фіналістка дзіцячага конкурсу "Я спяваю", які ідзе на гэтым канале. Зараз дзяўчынка прыйшла ў свядомасць, але ў рэанімацыйную палату да яе пакуль нікога не пускаюць. Дзіцё атрымала некалькі чэрапна-мазгавых траўмаў і пералом сцягна. Да Насты выправіліся хірургі з Гомеля і Мінску.
Расследаванне выпадку вядзе Следчы камітэт. Па справе прызначаныя некалькі экспертызаў.
Фота — www.knews.by