97 прэзідэнтаў краін свету маюць акаўнты ў Twitter

Маніторынгам прысутнасці кіраўнікоў дзяржаваў у Twitter займаўся Маціяс Люфкенс, спецыяліст па сацсетках кампаніі Burson-Marsteller. Статыстыку ён агучыў падчас абмеркавання ў Еўрапарламенце.

Вядома, што ў Twitter таксама няма кіраўнікоў Японіі і Індыі. Свае акаўнты ў гэтай сацыяльнай сетцы маюць 287 дэпутатаў Еўрапарламента. 3/4 дэпутатаў маюць уласныя старонкі на Facebook. Як і прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кемеран, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, паведамляе УНІАН.

Нагадаем, што ў верасні 2010-га Лукашэнка выказаўся наконт прапановы стварыць старонку ў ЖЖ. "Пра асабісты блог я не думаю і не збіраюся яго ствараць, таму што мне гэта проста не патрэбна... Не хочацца мне паказухай займацца... Я на сайце прэзідэнта буду выкладаць сваю кропку гледжання, а не ў блогах", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі