Абаронцы Севастопальскага парку ў Мінску засталіся без памяшкання

Школы і жыллёва-эксплуатацыйныя службы раёна кажуць, што дазвол на вылучэнне памяшкання можа даць толькі адміністрацыя раёна. У сваю чаргу, адміністрацыя Першамайскага раёна заяўляе, што не мае магчымасці даць памяшканне для правядзення сходу ініцыятыўнай групы. Арганізатары рэферэндума плануюць звярнуцца з гэтай нагоды ў Мінгарвыканкам.

Адзначым, што згодна з генпланам Мінска да 2030 года праз Севастопальскі парк плануецца правесці трэцяе кола аўтадарогі. Каб не дапусціць гэтага, арганізацыя "Еўрапейская перспектыва" зладзіла збор подпісаў для правядзення рэферэндума па гэтым пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі