АБСЕ абмеркавала справаздачу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Сталы савет Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе абмеркаваў гэты дакумент сёння ў Вене. У справаздачы гаворыцца пра тое, што Беларусь абавязана паважаць свае міжнародныя абавязанні ў рамках АБСЕ і ААН і пагадзіцца на поўны і сталы маніторынг незалежнымі арганізацыямі захавання правоў чалавека.

Пасля прадстаўлення справаздачы адбылося яе абмеркаванне з удзелам усіх дэлегацый краін-удзельніц АБСЕ. Амбасадар Літвы, старшыня Сталага савету арганізацыі Рэнатас Норкус адзначыў, што нягледзячы на розныя ацэнкі, існуе неабходнасць дыялогу з Беларуссю.

На пачатку красавіка 14 краін — сяброў АБСЕ заклікалі Беларусь да супрацоўніцтва з місіяй міжнародных экспертаў, якая павінна сабраць факты для расследавання дзеянняў, звязаных з падзеямі 19 снежняй. Гэтая прапанова была зроблена ў рамках схемы АБСЕ — “Маскоўскі мэханізм”. Аднак Беларусь ад гэтай схемы адмовілася, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі