Адвакат не змог сустрэцца з затрыманым "за здраду дзяржаве" Гайдуковым
Сустрэча мусіла адбыцца 19 лістапада падчас размовы са следчым. Аднак следчы з Віцебска не прыехаў, таму не адбылося ніякай размовы
Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на Яўгена Канстанцінава, сябра затрыманага "за здраду дзяржаве" Андрэя Гайдукова. Па словах Канстанцінава, ніякіх навінаў ад Гайдукова няма, нічога не ведаюць пра яго лёс і бацькі актывіста. Яны чакаюць ліста, які Андрэй напісаў ім ужо з-за кратаў.
Нагадаем, што Андрэя Гаўдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. Супраць яго пачалі крымінальную справу за "Здраду дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці". Гайдукоў узяты пад варту і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Фота з сацыяльных сетак