Акцыя “маўклівага пратэсту” у Брэсце пройдзе на новым месцы
У сераду 20 ліпеня яна адбудзецца ля кінатэатру "Беларусь" на вуліцы Савецкай.
Як паведамляюць адміністратары брэсцкай сустрэчы "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі", змена месца выкліканая тактычнымі меркаваннямі. Яны ўпэўненыя, што такім чынам да акцыі далучыцца больш людзей. А міліцыі, у сваю чаргу, будзе складаней перакрыць месца збору.
Нагадаем, што традыцыйным месцам сустрэчы "маўклівых рэвалюцыянераў" у Брэсце была плошча Леніна.