Акустычны канцэрт гурта Znich перанесены на чэрвень
Ён павінен быў прайсці сёння ў палацы культуры ветэранаў.
Прычынай пераносу канцэрта стала малая колькасць прададзеных квіткоў. Як распавёў Еўрарадыё арганізатар канцэрту Павел Кашырын, выступ плануецца на другую палову чэрвеня.
Нагадаем, што квіткі на акустычны канцэрт гурта Znich каштавалі 70.000 — 85.000. Гэтую праграму музыкі планавалі прадставіць упершыню.
Фота — metalscript.net