Алесь Кіркевіч Вконтакте нават за кратамі
У сацыяльнай сетцы працуе старонка сябра “Маладога фронту”, які асуджаны па справе 19 снежня.
На старонцы Алеся Кіркевіча размяшчаюцца думкі і вершы, якія хлопец дасылае з-за кратаў. Цяпер карыстальнікі ВКонтакте могуць сачыць за лёсам палітвязня ў сацыяльнай сетцы, чытаць і каментаваць падзеі з турэмнага жыцця "маладафронтаўца".
"Малады фронт" таксама заклікае падтрымаць палітвязня праз ліставанне: Кіркевіч Алесь Раманавіч 211440, Віцебская вобл.,г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Папраўчая калонія № 10