Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію вылучае аргкамітэт з 29 чалавек

Вылучэннем праваабаронцы на прэмію займаецца спецыяльна створаны аргкамітэт. У яго ўвайшлі 29 чалавек. Сярод іх беларускія дзеячы Аляксандр Мілінкевіч (рух "За Свабоду") і Жанна Літвіна (Беларуская асацыяцыя журналістаў). Таксама ў аргкамітэт увайшлі расійская праваабаронца Людміла Аляксеева, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухаір Бэлхасэн, выканаўчы дырэктар няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэвід Крамэр, прэзідэнтка Рады БНР Івонка Сурвіла ды іншыя вядомыя асобы.

Бяляцкага вылучаюць на атрыманне прэміі за 2011 год. Нагадаем, што праваабаронца з 4 жніўня знаходзіцца за кратамі. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі