Аляксея Навальнага пасля допыту павезлі на чарговы ператрус
Следчыя павезлі апазіцыянера на ператрус ва ўзначалены ім антыкарупцыйны фонд "Роспіл".
На заўтра Навальнага зноў выклікалі на допыт, як паведаміў ён у сваім мікраблогу.
Раней паведамлялася, што следчыя "настойліва" запрашаюць апазіцыянера прыйсці пасля допыту на ператрус у фонд "Роспіл". Напярэдадні стала вядома, што будынак фонду ачэплены АМАПам, паведамляюць расійскія СМІ.
Дарэчы, акцыі расійскай апазіцыі ў рэгіёнах завяршыліся затрыманнямі. Так, у Санкт-Пецярбургу двух арганізатарў затрымалі пад нагодай таго, што шэсце скончылася на 15 хвілінаў пазней, чым было заяўлена. У Новасібірску таксама затрымалі аднаго з арганізатараў мерапрыемства. Паводле інфармацыі, актывіста затрымалі за нявыплату адміністрацыйнага штрафу, накладзенага на яго пасля несанкцыяванай акцыі ў сакавіку 2012 года.