Анархісту Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі

Пра гэта паведаміла Валерыя Хоціна — жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка. Дзяўчына вярнулася з доўгатэрміновага спаткання з магілёўскай калоніі, піша nn.by.

Па яе словах, Яўген Васьковіч вельмі часта сядзіць у штрафным ізалятары. Яму забаранілі спатканні з роднымі, перадачы, прадукты ён мае права купляць толькі на 35 тысяч на месяц. Калі да Васьковіча прыехалі сваякі на спатканне, ён быў у ізалятары, таму спатканне не дазволілі.

Нагадаем, што Васьковіча асудзілі на 7 гадоў калоніі строгага рэжыму за падпал дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі