Андрэя Саннікава пераводзяць у калонію на Віцебшчыне
Дакладнае месца пакуль не вядомае.
Пра перавод палітвязня ў калонію ў Віцебскай вобласці Ірыне Халіп паведаміў часовы выканаўца абавязкаў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Працэнка.
Аднак Ірына Халіп зазначыла, што мінулым разам, калі этапавалі Саннікава, ёй казалі, што яго вязуць у Гомель. Аднак у выніку экс-кандыдат апынуўся ў Магілёўскай калоніі, перадае Радыё "Свабода". Таму Халіп лічыць, што афіцыйным звесткам не варта давяраць.