Андрэя Саннікава перавялі ў СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага

Як паведамляе БелаПАН, раніцай 19 траўня Ірына Халіп паехала на спатканне з мужам, якога раней трымалі ў следчым ізалятары КДБ. Аднак там ёй сказалі, што Саннікаў адпраўлены ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Халіп адправілася ў турму на Валадарскага, але ўжо не паспела на спатканне.


Дарэчы, выдадзены судом Партызанскага раёна дазвол на спатканне дзейнічае толькі тры дні. Таму цяпер Халіп адправілася ў суд атрымліваць новы дазвол на спатканне.


Нагадаем, кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі