Асцярожна, ледзяшы-забойцы (фота)
Пасля нядаўніх моцных снегападаў камунальнікі не здолелі ліквідаваць усе наступствы стыхіі. Ледзяшы дзе-нідзе дагэтуль цэляцца ў ходнікі і пешаходаў.
Небяспечная наледзь са значнай вагой можа звальвацца з дахаў дамоў, траўмаваць людзей і разбіваць машыны.
У апошнія выхадныя сакавіка, калі паволі пачынаецца адліга, небяспека можа напаткаць кожнага. І ў гэтыя дні глядзець угару, напэўна, лепш, чым пад ногі.
На здымках Еўрарадыё — ледзяшы ў сталіцы.