Астроўскі не верыць, што яго бацьку забіў аўтамабіль

Нагадаем, 86-гадовы бацька Астроўскага 25 сакавіка пайшоў у гараж за гароднінай. Калі ён ужо зачыняў гараж, на яго, нібыта, напалі. Мужчына памёр у бальніцы ў выніку моцнага ўнутранага крывацёку з-за разрываў унутраных органаў. Ён не сказаў, хто на яго напаў. Па гэтым факце праводзіцца расследаванне, распачатая крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.

Пазней "Интерфакс-Запад" дадаў, што 86-гадовы бацька прафесара загінуў у выніку наезду на яго аўтамабіля. У якасці падазраванага праходзіць 42-гадовы жыхар Гродна.

Як заявіў БелаПАН Астроўскі, ДТЗ — адна з версій таго, што адбылося. Ён у ёй не ўпэўнены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі