Асудзілі брэсцкіх актывістаў, затрыманых яшчэ да 3 ліпеня

Актывістаў затрымалі 1 ліпеня ўвечары кожнага паасобку. Затым іх даставілі ў Маскоўскі РАЎС Брэста, дзе склалі пратаколы за дробнае хуліганства. Усе выходныя затрыманыя правялі ў ізалятары.

Сёння, 4 ліпеня суд прызнаў усіх вінаватымі ў парушэнні Адміністрацыйнага кодэкса. Анісімаў і Чаркашын асуджаныя на 6 сутак арышту, а Стасюк — на 10 сутак, паведамляе БелаПАН

Івана Стасюка зусім нядаўна затрымлівалі гэтаксама напярэдадні “маўклівай акцыі”. Тады яго таксама асудзілі на 10 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі