Аўшра Бернацене сышла з пасады з-за "справы Бяляцкага"

Яна падала заяву на сыход з уласнага жадання, інфармуе партал DELFI. Заява пра звальненне міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус пабачыў, калі вярнуўся з візіту да прэзідэнта Літвы.


Па словах міністра, аднак, расследаванне па "справе Бяляцкага" ў міністэрстве працягнецца. 


Нагадаем, што Літва і Польшча выдалі Беларусі зветскі пра банкаўскія рахункі праваабаронцы Алеся Бяляцкага ды іншых грамадскіх дзеячаў. У Польшчы ў адстаўку адпраўленыя два чыноўнікі Генпракуратуры, адказныя за перадачу звестак. У Літве адказнасць, акрамя Бернацене, пагражае яшчэ двум чыноўнікам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі