Азаранка прэтэндуе на званне найлепшай тэнісісткі года
Тэлеканал ESPN традыцыйна ў сярэдзіне лета падводзіць вынікі на званне найлепшай тэнісісткі года.
Пераможцы вызначаюцца па выніках галасавання сярод заўзятараў, адзначае сайт goals.by.
У спісе прэтэндэнтаў называецца другая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка. Нагадаем, раней яна 19 тыдняў запар займала першы радок рэйтынгу WTA.
Прагаласаваць за Вікторыю можна тут.
Фота — interfax.by