Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу буйнога тэніснага турніру ў Пекіне
У стартавым матчы наша тэнісістка перамагла францужанку Аліз Карнэ (6:1, 6:0), а ў другім крузе — немку Сабін Лісіцкі (6:4, 6:2).
Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранкі будзе расіянка Алена Весніна, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што на мінулым тыдні наша суайчынніца кепска пачувалася. Таму яна адмовілася ад гульні супраць немкі Ангелікі Кербер у чвэрцьфінале турніру ў Токіа. Агулам за апошнія тры сезоны Азаранка 14 разоў здымалася з турніраў праз траўмы і хваробы.
Фота — nv-online.info