Барацьба са стэроідамі: допінг-пробы возьмуць нават у беларускіх жывёл

У 50-м артыкуле законапраекта “Аб фізкультуры і спорце” акрэсліваюцца парушэнні антыдопінгавых правілаў, якія тычацца і спартсменаў, і жывёлаў. Да такіх дзеянняў адносіцца, у тым ліку, “наяўнасць забароненай субстанцыі альбо яе метабалітаў ці маркераў у пробе, узятай з арганізма спартсмена, а таксама з арганізма жывёлы, якая ўдзельнічае ў спартовых спаборніцтвах”.

Сумневаў у тым, што новы закон запрацуе, няма. І тады тыя ж коні, іншыя жывёлы, якія возьмуць удзел у спаборніцтвах на тэрыторыі Беларусі, змогуць загадзя рыхтавацца да сустрэчы з допінг-камісарамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі