Яшчэ аднаго ўдзельніка плошчы асудзілі на 3 гады "хатняй хіміі"

Апошні суд па "справе 19 снежня" закончыўся 12 кастрычніка. Святаслава Барановіча вінавацілі ва "ўдзеле ў масавых беспарадках". Сам абвінавачаны прызнаў, што ўдарыў некалькі разоў па шчытах спецназаўцаў пасля таго, як стукнулі яго.

Барановіча асудзілі на тры гады так званай "хатняй хіміі". Таксама ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Днём ён зможа працаваць, але па вечарах мусіць быць дома. У кожны момант яго зможа праверыць міліцыя, а таксама выклікаць на выхаваўчую размову.

Як адзначыў у жывым эфіры Еўрарадыё праваабаронца Уладзімір Лабковіч, нягледзячы на мяккасць прысуду яго трэба лічыць незаконным і несправядлівым. Па яго словах, суд не даказаў ні наяўнасць масавых беспарадкаў, ні ўдзел Барановіча ў гэтых беспарадках. Разам з тым, кажа праваабаронца, палітвязнем Барановіча лічыць не будуць, бо ён не апынуўся ў вязніцы.

111012 Labkovi4_site.mp3

Адзначым, што Святаслаў Барановіч – апошні фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Суд над ім пачаўся 28 верасня. Супраць Барановіча выступілі адразу дзесяць пацярпелых спецназаўцаў. Але ніхто з іх не пазнаў абвінавачанага і не выказаў прэтэнзій. Некаторыя сведкі на працэс не прыйшлі.

Фота: Наша ніва 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі