БАТЭ правёў трэніроўку ў Гродне, турэцкія футбалісты ўжо прыляцелі (фота)
У чацвер на стадыёне "Нёман" пройдзе матч 1/16 фінала футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўчанамі і турэцкім "Фенербахчэ". Пачатак а 21-й гадзіне.
У сераду ў Гродне прайшла прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі.
Між іншым, ён распавёў, што дэлегат УЕФА не дазволіў БАТЭ трэніравацца на асноўным полі ў Гродне. Вырашыў паберагчы поле, якое з вялізнымі высілкамі рыхтавалася да заўтрашняга матча. Таму гульцам БАТЭ давялося скарыстацца для трэніроўкі запасным полем.
У сераду ў Гродна прыляцелі футбалісты "Фенербахчэ" і ўжо правялі прэс-канферэнцыю.