Беларусь прынялі ў камітэт па кантролі за ядзерным экспартам

Як паведамляе прэс-служба МЗС РБ, працэдура афармлення сяброўства была завершаная 2 лютага.

Разам з Беларуссю камітэт налічвае 38 краінаў-сябраў.

Камітэт Цангера, названы так у гонар першага старшыні, распрацаваў і падтрымлівае спіс ядзерных матэрыялаў і абсталявання, а таксама правілы экспарту ў краіны, якія не маюць ядзернай зброі і не з'яўляюцца ўдзельнікамі дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі