Беларуска-кітайскаму індустрыяльнаму парку абяцаюць вялізныя ільготы
Рэзідэнтам парку і яго кіруючай кампаніі прадугледжаныя сур'ёзныя падатковыя ільготы.
Пра гэта гаворыцца ў праекце ўказу, ухваленым урадам Беларусі, паведамляе АФН. Так, кіруючую кампанію і рэзідэнтаў парку плануецца на 10 гадоў вызваліць ад выплаты падатку на прыбытак, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і мясцовых падаткаў і збораў. Пасля 10 гадоў з моманту рэгістрацыі рэзідэнтаў яны будуць выплачваць гэтыя падаткі з 50-адсоткавай зніжкай. Дарэчы, кіруючую кампанію створаць пры ўдзеле завода "Гарызонт" і кітайскай карпарацыі САМСЕ.
Таксама прадугледжваюцца палёгкі для фізічных асоб — работнікаў парку. Яны будуць выплочваць падаходны падатак па паніжанай стаўцы — 9%, а не 12%, як па ўсёй Беларусі. Таксама будзе ўведзены паніжальны плацёж у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Чыноўнікі Мінэканомікі сцвярджаюць, што ільготы для рэзідэнтаў індустрыяльнага парку — гэта толькі кампенсацыя затратаў на яго будаўніцтва.