Беларуская хакейная “маладзёжка” разграміла англічан — 10:2
У трэцім матчы моладзевага чэмпіянату свету ў групе А першага дывізіёну беларуская зборная выйграла ў Вялікабрытаніі.
У іншым паядынку 14 снежня Нарвегія атрымала перамогу над Аўстрыяй — 5:2. Таксама сёння позна ўвечары адбудзецца сустрэчы Нямеччына — Славенія, інфармуе БелаПАН.
На сёння Беларусь займае другое месца ў групе А.