Беларускі актывіст гей-руху дагрукаўся да ААН

Актывіст ЛГБТ-руху паскардзіўся на тое, што яму не дазволілі правесці пікет каля будынку амбасады Ірана ў Мінску, а потым аштрафавалі за ўдзел у недазволенай акцыі. Гэта адбылося яшчэ ў снежні 2009 года. Пікет ладзіўся ў знак пратэсту супраць забойства гомасэксуалістаў у Іране.

Скаргу зарэгістравалі 17 лютага 2011 года. Згодна з працэдурнымі правіламі, улады Беларусі цягам шасці месяцаў павінны даслаць свае пярэчанні па сутнасці прымальнасці скаргі. Пасля гэтага адбудзецца далейшы яе разгляд у Камітэце ААН па правах чалавека, паведамляе інтэрнэт-рэсурс news.gayby.net

Раней Сяргей Прадзед спрабаваў шукаць праўду ў беларускіх судах, аднак давесці парушэнне сваіх правоў яму не ўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі