Беларускі дыпламат адабраў плакаты ў плюшавых мядзведзікаў (фота)
20 ліпеня актывісты "Еўрапейскай Беларусі" ў Варшаве правялі акцыю салідарнасці з затрыманымі беларускімі журналістамі і актывістамі.
Каля беларускай амбасады цацкі "выйшлі" на акцыю салідарнасці са сваімі шведскімі калегамі. Яны трымалі ў руках плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязняў Беларусі, перадае "Хартыя'97".
Крыху пазней прадстаўнік амбасады забраў плакаты ў плюшавых мядзведзікаў.
Фота — charter97.org