Беларускі МЗС папракнуў Еўрасаюз ціскам на суддзяў

У заяве Міністэрства замежных справаў гаворыцца, што Еўрасаюз аказвае непрыкрыты ціск на беларускіх суддзяў і пракурорскіх работнікаў. Гэты падыход выклікае сумневы ў прыхільнасці ЕС да прынцыпу незалежнасці судовай улады, перадае АФН словы Савіных.


Дыпламатычнае ведамства заклікала еўраструктуры да раўнапраўнага і канструктыўнага дыялогу. 


Нагадаем, што 23 траўня Савет ЕС уключыў у спіс неўязных яшчэ 13 беларускіх чыноўнікаў. Гэта суддзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі