Беларускі трэнер Анатоль Байдачны зноў будзе трэніраваць расійскі клуб
Вядомы айчынны спецыяліст будзе працаваць з ФК "Ростов". Байдачны ачольваў гэтую каманду ў 2001-2002 гадах.
Каманда цяпер змагаецца за 9-16 месцы ў расійскай Прэм'ер-лізе, займае 12 радок у турнірнай табліцы. 60-гадовы беларускі трэнер ужо правёў першую трэніроўку з "Ростовом". Нагадаем, што ў камандзе гуляе паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі Цімафей Калачоў.
Апошнім месцам працы Анатоля Байдачнага быў Варонеж, дзе ён да лістапада 2011 года трэніраваў мясцовы ФК "Факел". У Расіі ён таксама працаваў з клубамі з Сочы, Наварасійска і Грознага.
На здымку: Анатоль Байдачны ў 2003-2005 гадах ачольваў нацыянальную зборную Беларусі. Фота — bymedia.net