Беларускія міністры выправіліся ў Вашынгтон

Яно пройдзе 18-22 красавіка ў Вашынгтоне ЗША, паведамляе БЕЛТА. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальвае кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова. У складзе дэлегацыі — міністр фінансаў Андрэй Харкавец і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Яны прымуць удзел у штогадовым вясновым паседжанні саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне.

Падчас візіту беларускай дэлегацыі запланаваны двухбаковыя кансультацыі з вышэйшым кіраўніцтвам МВФ і Сусветнага банка, а таксама з кіраўнікамі вядучых дэпартаментаў МВФ.

Фота — day.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі