Беларускія тэнісісты перамаглі Малдову, далей — Боснія і Герцагавіна
Зборная Беларусі атрымала перамогу ў матчы 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса з лікам 4:1.
У нядзелю перамогі ў адзіночных паядынках атрымалі Ўладзімір Ігнацік і Дзмітрый Жырмант.
Нагадаем, у першы дзень сапернікі абмяняліся перамогамі ў адзіночных матчах, а ў суботу беларускія тэнісісты выйгралі парную гульню. Цяпер беларускую зборную чакае паядынак з камандай Босніі і Герцагавіны, які адбудзецца ў красавіку.